笨鸟先飞
我们一直在努力
2025-01-25 20:40 | 星期六

лязо(Сыс)歌词-Антось Звычайны

лязо(Сыс)歌词由Антось Звычайны演唱,出自专辑《бел. лт.》,下面是《лязо(Сыс)》完整版歌词!

лязо(Сыс)歌词

лязо(Сыс)歌词完整版

Не хадзіце за мной! Не хадзіце!

Бо я маю рахункі з сабой

Не кахайце мяне! Не любіце!

Бо каханьне для дурняў – сымболь

Вы мяне цалавалі – плаціце!

За мінутную слабасьць маю

Вар’яцейце над прорвай у жыце

Вось лязо! Я вам шанец даю

Не будзіце мяне! Не будзіце!

Не сачыце за мной, калі сплю

Я у сне – на вайне, як над прорвай у жыце

Ці Хатынь, ці бацькоўскую хату палю

Вы мяне спакушалі – плаціце!

Але ёй вырак – за шчасьце для Вас

Не хачу быць сымболем! Ідзіце

У царкву, там ёсьць файны абраз

I, хоць трэсьніце, ногі цалуйце

Хоць Марыі Сьвятой, хоць Хрысту

Мо яны пашкадуюць – даруйце

Я ж ніколі – як воўк пастуху

Не хадзіце за мной! Не хадзіце!

Я ў жыцьці, як у шторме ладдзя

Не судзіце мяне! Не судзіце

Знаю, што і ў мяне ёсьць суддзя

Але ж я заблуджуся ці згіну

Ну й ... з ім! Згіне д’ябал са мной

А вас, мілая, кіну ды рыну

Вось такі я, Радзіма, герой

Не ганіце мяне! Не ганіце

Не ганіце мяне! Не ганіце

Але ж я заблуджуся ці згіну

Ну й ... з ім! Згіне д’ябал са мной

А вас, мілая, кіну ды рыну

Вось такі я, Радзіма, герой

Вось такі я, Радзіма, герой

Вось такі я, Радзіма, герой

Вось такі я, Радзіма, герой

Вось такі я, Радзіма, герой

Але ж я заблуджуся ці згіну

Ну й ... з ім! Згіне д’ябал са мной

А вас, мілая, кіну ды рыну

Вось такі я, Радзіма, герой

Вось такі я, Радзіма, герой

Вось такі я, Радзіма, герой

Вось такі я, Радзіма, герой

Вось такі я, Радзіма, герой

未经允许不得转载 » 本文链接:http://www.benxiaoben.com/ef70bVVA9BQ1QVQMG.html

相关推荐