笨鸟先飞
我们一直在努力
2025-01-10 18:22 | 星期五

родная мова(Танк)歌词-Антось Звычайны

родная мова(Танк)歌词由Антось Звычайны演唱,出自专辑《бел. лт.》,下面是《родная мова(Танк)》完整版歌词!

родная мова(Танк)歌词

родная мова(Танк)歌词完整版

З легендаў i казак былых пакаленняў

З калосся цяжкога жытоў i пшанiц

З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў

З грымучага ззяння бурлiвых крынiц

З птушынага шчэбету, шуму дубровы

I з гора, i з радасцi, i з усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

Святынi народа, бяссмерця яго

Ты выткана, дзiўная родная мова

Няма на зямлi таго шчасця i гора

Якога б ты нам перадаць не магла

Няма такiх нетраў, глыбокага мора

I гор, праз якiя б ты не правяла

Мяне на радзiму, туды, дзе сягоння

Стаiць акрываўлены вораг з пятлёй

Над спаленай хатай, над родным загонам

Над будучыняй і песняй маёй

Над тым, што было i што век будзе вольным

Народ пранясе цябе, родная мова

Святлом незгасальным у сэрцы сваiм

Праз цемру і годы змаганняў суровых

Калi ж ападзе і развеецца дым

I нiвы васкросшыя закаласяцца

Iзноў прашумiш ты вясновым дажджом

Iзноў зазвiнiш ты у кожнай у хаце

Цымбалам дасi iх сарэбраны гром

I вусны расквецiш усмешкай дзiцяцi

未经允许不得转载 » 本文链接:http://www.benxiaoben.com/efb24VVA9BQ1QVQMN.html

相关推荐