笨鸟先飞
我们一直在努力
2025-01-25 20:20 | 星期六

не глядз(Купала)歌词-Антось Звычайны

не глядз(Купала)歌词由Антось Звычайны演唱,出自专辑《бел. лт.》,下面是《не глядз(Купала)》完整版歌词!

не глядз(Купала)歌词

не глядз(Купала)歌词完整版

Не глядзі на мяне, не глядзі, адыйдзі

Не чаруй так сабой і на яве, і ў сне!

Ты смяешся з мяне... Дык ідзі ж, не глядзі

Бо замучыш, загубіш навекі мяне

Погляд вочай тваіх душу змучыў маю

Праз яго я сябе не змагу аніяк

То я рвуся к табе, то, як слуп той, стаю

То жалею цябе, то кляну горка так

Ты ж не любіш мяне, ты шукаеш другіх

Туды пнешся, дзе звоняць дукаты, рублі

А што я табе дам? я ж бядней ад усіх

У бадзянні цяжкім жывучы на зямлі

Бедзен я, дык чым я за цябе заплачу

Знаю—мала табе душы, сэрца майго

Ты за грошы сябе прадасі панічу

Будзеш блізкай яму, будзеш жонкай яго

Будзеш паняй ты жыць: смачна есць, доўга спаць

Шапкі будзе знімаць прад табою народ

А я буду цярпець і свой дзень праклінаць

Праклінаць і цябе, і твой гэты паглёд

Будзеш паняй ты жыць: смачна есць, доўга спаць

Шапкі будзе знімаць прад табою народ

А я буду цярпець і свой дзень праклінаць

Праклінаць і цябе, і твой гэты паглёд

Дык ідзі, не глядзі! Я баюся цябе

Не мая ты цяпер і не будзеш маей

Дык ідзі, бо загубіш мяне і сябе

Бо кіпіць мая кроў, сэрца рвецца з грудзей

Дык ідзі, не глядзі! Я баюся цябе

Не мая ты цяпер і не будзеш маей

Дык ідзі, бо загубіш мяне і сябе

Бо кіпіць мая кроў, сэрца рвецца з грудзей

未经允许不得转载 » 本文链接:http://www.benxiaoben.com/efc75VVA9BQ1QVQMH.html

相关推荐